Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Конкурсные материалы

Вёска Семукачы Магілёўскага раёна знаходзіцца ў надзвычай прыгожым і чароўным месцы. З усіх бакоў яе акружае меднастволы лес. Хвоі і елкі шырокай стужкай акаймляюць усё наваколле. Цякуць праз яе маленькія рачулкі і ручайкі.

Колькі цікавых і памятных мясцін з часоў мінуўшчыны знаходзіцца на яе тэрыторыі. Наогул, уся наша Беларусь тоіць у сабе шмат нязведанных мясцін і курганоў, з якімі звязаны цікавыя гісторыі і падзеі. Ёсць такое месца і ў нас. Гэта “святая” крыніца. Яна знаходзіцца за вёскай, на ўскрайку лесу, у вельмі прыгожым месцы.

Стаяла ў канцы вёскі драўляная царква. Будавалі яе ўсе прыхажане на ўласныя сродкі. Шмат людзей хадзілі туды на гадавыя святы: Міколу, Вялікдзень, Троіцу. У нядзелю, па-святочнаму апрануўшыся, сем’ямі прыходзілі памаліцца Богу, паставіць свечку за здароўе блізкіх і родных. Прыносілі  немаўлят маладыя кабеты, каб ахрысціў іх бацюшка і даў праваслаўнае імя. Знаходзілі ў царкве людзі пакой і асалоду. Было ўсім добра, на душы быў пакой і лёгкасць. Моладзь не рабіла благіх спраў.

У 1932 годзе камуністы спалілі царкву, думаючы сілай вытравіць, вырваць з людскіх сэрцаў веру ў Бога. Як бы цяжка не было простаму чалавеку, употай , хаваючыся, маліліся, просячы ў Бога прабачэнне за тых, хто паліў, разбураў храмы, цэрквы, хто бязлітаснай рукой распраўляўся з тым, што было наладжана стагоддзямі і лічылася святым для ўсіх людзей. Жыхары вёскі Семукачы ўсё ж хацелі збірацца кудысьці, каб памаліцца Богу ў цяжкую хвіліну. Знайшоўся такі добры чалавек, які зрабіў гэта месца. Гэта Елісеенка Ягор Лукіч.

За вёскай цякла невялічкая крыніца, вада ў ёй была чыстай і празрыстай. А самае галоўнае, як расказваюць старажылы, яна мела лячэбныя ўласцівасці. Бралі ваду з крыніцы бабкі-шаптухі і давалі кабеты дзецям ад суроку, ад спугу, нават для скаціны мела яна карысць, калі захварэе. Святой лічылася гэта крынічная вада. Вось і вырашыў Ягор, што няма больш зручнага месца для таго, каб памаліцца Богу, каб набраць сцюдзёнай вады ў спякотны дзень. Зрабіў ён там крыж, абкапаў і абгарадзіў крыніцу. Кожны год жанчыны прыносілі і вешалі на крыж новы рушнік або хустку ці стужку.

А ў час Вялікай Айчыннай вайны крыніца мела вельмі важнае значэнне для 113-ага партызанскага атрада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы, якая базіравалася ў нашых лясах. Мой прапрадзед Цумараў Мікалай Паўлавіч (1922 г.н.) быў партызанам гэтага атрада.

 

 

Як расказваў мой дзед (а яму апавядаў яго бацька Мікалай Паўлавіч) кожны дзень  ён ноччу з партызанамі на конях прыязджаў да святой крыніцы, каб набраць вады для байцоў. Гэтая вада была не толькі для паўсядзённага ўжытку людзей, а самае галоўнае яе прызначэнне, як успамінаюць сведкі вайны, яна загойвала раны партызан, спрыяла іх хуткаму паляпшэнню. На самай справе вада была не толькі  смачнай і сцюдзёнай, а калі пілі яе ў час адпачынку пасля баёў, партызаны адчувалі, якую сілу і бадзёрасць надавала яна ім. Каб не гэта крынічная вада, цяжка было б байцам без яе.

Кожны год вучні нашай школы прыходзяць да крыніцы дзеля таго, каб ачысціць яе ад ілу, смецця. Высякаюць кусты, зараслі, выграбаюць сухое лісце.

 

 

Некалькі разоў дзеці абнаўлялі крыж, вешаючы на яго новы рушнік.

 

Бурліць, плюскоча крынічка. Імклівымі ручайкамі пераліваецца, сцякае з яе ў Друць крыштальная вада.

Людзі, збіраючы ягады і грыбы, заўсёды прыходзяць да яе, каб наталіць смагу ў спякотны летні дзень. П’юць крыштальнай чысціні ваду і бачаць, як глыбока на дне варушацца жвір і каменьчыкі, нібы нехта нябачна гуляе з імі. Плюскоча крынічка, быццам яна размаўляе з намі, напамінаючы аб тых далёкіх днях Вялікай Айчыннай вайны.

Разделы сайта