Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.05.2022

Эстафета музейнага вопыту

ДУА "Семукацкі НПК ДС-СШ" прыняла ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскай акцыі «Эстафета музейнага вопыту»

Пошукава-даследчая дзейнасць школьнага музея

Кіраўнік музея: настаўнік беларускай мовы і літаратуры Галанава Наталля Мікалаеўна, тэлефон +375336206589

Установа адукацыі: ДУА “Семукацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць

 

Ва ўстановах адукацыі неабходна ладзіць дыялог пакаленняў, у тым ліку, сродкамі музейнай педагогікі і краязнаўства. Пошукава-даследчая дзейнасць дзяцей па захаванні сямейнай памяці аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны садзейнічае патрыятычнаму выхаванню моладзі.

 Пошукавая работа стала адным з важнейшых накірункаў дзейнасці школьнага музея .

Эпідэміялагічная сітуацыя паўплывала на арганізацыю выхаваўчых мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, вымусіла шукаць новыя формы ўзаемадзеяння  з бацькамі, а для краязнаўцаў - увогуле з інфармантамі, носьбітамі гістарычнай інфармацыі. Узнікла неабходнасць дыстанцыйнага ўзаемадзеяння як з усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, так і з жыхарамі вёскі Семукачы. У планах зрабіць інтэрактыўныя музейныя выставы, адкрыць канал музея на YouTube.

 Добрай формай узаемадзеяння нашых вучняў з прадстаўнікамі старэйшых пакаленняў стала сумесная пошукавая дзейнасць з выкарыстаннем электронных баз «Памяць народа» і «Партызаны Беларусі» (https://pamyat-naroda.ru, https://partizany.by ), каб адшукаць найперш звесткі пра прадзедаў і родзічаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Кожны хоча знайсці інфармацыю пра свайго родзіча. Зразумела, знаходзяць не ўсе. Трэба тлумачыць, што не ўсе былі на фронце ці ў партызанскіх атрадах, былі і працаўнікі тылу або людзі апынуліся пад акупацыяй, што не ўсе дакументы архіваў яшчэ ацыфраваныя або па розных прычынах не захаваліся. Варта нагадаць пра іншыя спосабы атрымання інфармацыі, найперш, зварот за ўспамінамі да старэйшых прадстаўнікоў іх сем’яў. Ужо пад час першага музейнага занятку для таго, каб навучэнцы засвоілі першасныя ўменні работы з пошукавымі рэсурсамі сеткі Інтэрнэт. Дзеці атрымліваюць дамашняе заданне: прадэманстраваць бацькам, бабулям і дзядулям даступнасць архіўных дакументаў. Такім чынам, ствараюцца перадумовы да ўзаемін і наладжвання сумеснага вывучэння гісторыі свайго продка ў сям’і,  сумеснай пошукавай дзейнасці розных пакаленняў.

 Аднаго музейнага занятка, безумоўна, недастаткова для такой сур’ёзнай справы. Нашы экскурсіі, пазакласныя мерапрыемствы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны ўключалі ў сябе дэманстрацыю магчымасцяў пошукавых рэсурсаў Інтэрнэта. Напрыклад, расказваючы пра ўдзельнікаў вайны, ураджэнцаў нашых мясцін або педагогаў школы, паказваем, якія звесткі пра баявы шлях гэтых людзей атрымліваем з дапамогай сайтаў, як можна кожнаму загрузіць фотаздымак удзельніка вайны на партале «Дарогамі Памяці». Паказваем на прыкладзе перапіскі музея з родзічамі загінуўшых у нашых мясцінах салдат, як людзі з розных куточкаў былога Савецкага Саюза імкнуцца  па крупінкам сабраць інфармацыю пра загінуўшага. Першы этап пошукавай работы ў гэтым накірунку паказаў яе шматааспектнасць, у першую чаргу, у вырашэнні выхаваўчых задач: ушанаванне памяці і матывацыя да вывучэння гістарычных падзей, усведамленне аб чалавечым подзвігу ваеннага пакалення, каштоўнасныя адносіны да сямейнай памяці і ўмацаванне сямейных узаемаадносін. Зваротная сувязь ад бацькоў і жыхароў вёскі – гэта ўжо зафіксаваныя, запісаныя гісторыі, часта невялікія па аб’ёму, якія дзеці прыносяць у музей.

Арганізацыя пошукава-даследчай работы з навучэнцамі прыводзіць да высновы: што для таго, каб дзецям было цікава і яны з ахвотай хацелі прыняць удзел у мерапрыемствах з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў, важна ўлічваць, спалучаць інтэрактыўныя формы, новыя тэндэнцыі дзіцячай, моладзевай субкультуры.

Наша пошукава-даследчая работа знаходзімся на пачатку шляху,бо пошукавая работа – гэта неабмежаваная прастора для даследванняў.

Разделы сайта