Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.09.2022

Тыдзень роднай мовы

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын

Гавары са мной па-беларуску.

    Пад такім дывізам з 15 па 20 верасня прайшоў тыдзень роднай мовы  ў Семукацкай сярэдняй школе. Словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры.Мэтай якога было: выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, выклікаць жаданне глыбей вывучаць беларускую мову праз правядзенне мерапрыемстваў, акцый, класных гадзін; развіваць творчае мысленне, пазнавальныя інтарэсы вучняў.На працягу тыдня вучні, настаўнікі  змаглі паўдзельнічаць у цікавых і займальных мерапрыемствах.

   Напачатку была аформленна і наладжана інфармацыйная прастора школы: інфармацыйны стэнд, выстава кніг-юбіляраў 2022г., выстава малюнкаў да літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў сярод вучняў 5-8 класаў, выстава малюнкаў “Вобразы мілыя роднага краю” сярод вучняў 1-4 класаў.

    Вучні 5 і 10 класаў у рамках урокаў беларускай літаратуры прынялі удзел у конкурсе на лепшага чытальніка верша.

    Праграма тыдня ўтрымлівала разнастайныя формы і метады вучэбнай працы: спаборніцтвы, віктарыны, кніжныя выставы, дыдактычныя гульні, віртуальныя падарожжы дазволілі дзецям больш даведацца пра багатую спадчыну беларускага народа.

Разделы сайта